"Дубрава" сустракае сяброў!

photo_2023-04-03У красавіку-маі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Дубрава" ААТ "Беларуськалій" адпачнуць больш за тысячу дзяцей і падлеткаў з Данбаса.

3 красавіка ў Беларусь прыбылі 307 дзяцей і 40 дарослых, якія іх суправаджаюць. Першая змена арганізавана з 3 па 20 красавіка.

Кожны дзень змены распісаны па гадзінах: музычна-танцавальныя, спартыўныя мерапрыемствы, творчыя конкурсы, Дзень кіно, анімацыйнае і фаер-шоу і, вядома ж, самая смачная беларуская кухня.

І ўжо 24 красавіка мы з радасцю будзем сустракаць новую групу з Данбаса.

← К списку новостей