Гэта свята супрацоўнікаў упраўлення па энергетыцы ААТ "Беларуськалій". Яго ўнікальны вопыт і поспехі - вынік штодзённай працы вялікага і дружнага калектыву.
Віншаванні ад начальніка ўпраўлення па энергетыцы - галоўнага энергетыка Таварыства Аляксандра Стельчанкi:
- Паважаныя калегі, дзякую вам за самааддачу і адданасць прафесіі! Наступны год запатрабуе ад нас такой жа адказнай і добрасумленнай працы, высокай кваліфікацыі, гатоўнасці да прымянення перадавых тэхналогій і сучасных падыходаў у вырашэнні пастаўленых задач. Упэўнены, мы справімся! Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую нашым ветэранам, якія заклалі фундамент энергетыкі Беларуськалія. Віншую з прафесійным святам кіраўнікоў і спецыялістаў, энергетыкаў падраздзяленняў Таварыства - усіх, хто забяспечвае надзейную працу энергетычнай галіны. Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!


