«Адукацыя і кар'ера»

Беларуськалій удзельнічае ў 23-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Адукацыя і кар'ера»

Больш за 150 удзельнікаў, сярод якіх вядучыя ВНУ і ССНУ краіны, прамысловыя прадпрыемствы, сабраліся ў выставачным цэнтры "БелЭкспа". Тэма маштабнага форуму сёлета - "Адукацыя для эканомікі будучыні".

Беларуськалій як адзін з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў і лепшых працадаўцаў прадэманструе кар'ерныя магчымасці для маладых супрацоўнікаў, пазнаёміць з умовамі працы, перспектывамі мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў.
 
Спецыялісты кадравых службаў нашага прадпрыемства правялі вялікую арганізацыйную працу, каб максімальна поўна паінфармаваць наведвальнікаў аб актуальных вакансіях, перавагах працаўладкавання на Петрыкаўскае РУ, атрымаць зваротную сувязь ад выпускнікоў устаноў адукацыі, якія жадаюць працаваць у падраздзяленнях Таварыства.

← К списку новостей