НЕ СТАІМ НА МЕСЦЫ!

балк-контейнер

Рабочыя сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення ажыццявілі першую адгрузку дробнага хлорыстага калію ў насыпныя балк-кантэйнеры праз загрузныя люкі на даху канструкцыі.

Ўмяшчальнасць кожнага універсальнага кантэйнера 30 тон. Кантэйнер выраблены са зварнога каркаса з ашалёўкай з гафраванага металу, мае драўляную падлогу з фанеры.

Балк-кантэйнеры прызначаны для перавозкі сыпучых грузаў у пакаванні або без. Ён ідэальна падыходзiць для перавозкі угнаенняў і хімікатаў.

Перавозка выконваецца аўтамабільным, чыгуначным і марскім транспартам. Канструкцыі не патрабуюць дадатковага пакавання, маюць адмысловыя адтуліны для пагрузкі і разгрузкі навалачным спосабам і адрозніваюцца высокай герметычнасцю.

Адмысловыя балкеры дазваляюць надзейна і бяспечна даставіць сыравіну да месца прызначэння і паскорыць пагруза-разгрузачныя працы, не звяртаючыся да ручной сілы.

Цягнік, які складаецца з 23 платформ і 46 кантэйнераў, адправіўся ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга.

У планах ААТ "Беларуськалій" набыццё і далейшае выкарыстанне дастатковай колькасці балк-кантэйнераў і на іншых рудаўпраўленнях прадпрыемства.



← К списку новостей